БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка параўнаў свае нарады з пленумамі ЦК

23.11.2018 / 11:50

Nashaniva.com

«Трэба пераймаць усё, што было лепшае ў нашай гісторыі», — мяркуе ён.

Адкрываючы рэспубліканскі семінар-нараду аб павышэнні эфектыўнасці будаўнічага комплексу Беларусі, Лукашэнка адзначыў, што цяперашнюю нараду з вертыкаллю ўлады можна назваць традыцыйнай і падобныя мерапрыемствы будуць і надалей праводзіцца рэгулярна, прыкладна адзін раз на паўгода.

«Гэта своеасаблівыя «пленумы ЦК», — параўнаў кіраўнік. — Трэба пераймаць усё, што было найлепшага ў нашай гісторыі дзяржавы. Ад гэтай формы масавага і калектыўнага мазгавога штурму тых ці іншых пытанняў органамі ўлады сыходзіць не трэба, — паведамляе БелТА.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула