БЕЛ Ł РУС

Найбольшы мінімальны заробак - у Люксембурзе: 1610 еўра

8.12.2008 / 14:28

Nashaniva.com

Гэта ў 21 раз болей, чым у Беларусі. Еўрастат абнародаваў звесткі адносна ўзроўню мінімальнага заробку ў краінах ЕС.

Еўрастат абнародаваў звесткі адносна ўзроўню мінімальнага заробку ў краінах Еўрасаюза.

Самым высокім мінімальным заробак - у Люксембургу, дзе ён складае 1610 еўра.

У лідэрах таксама апынуліся ‑‑ Ірландыя (1462 еўра), Нідэрланды (1357), Бельгія (1336), Францыя (1321) і Вялікабрытанія (1148).

На апошнім радку ў рэйтынгу Балгарыя (112 еўра), што далучылася да ЕС у студзені 2007 г. разам з Румыніяй. На радзіме Сцяпана Батуры - наш выдатны палкаводзец нарадзіўся ў горадзе Шымлеў-Сільваніі, на чатыры гады старэйшым за Вільню - мінімальны заробак складае 137 еўра.

Грэцыя — 681 еўра, Мальта — 612, Гішпанія — 600, Славенія — 567, Партугалія — 497, Польшча — 334, Чэхія — 329, Венгрыя — 285, Эстонія — 278, Славакія — 267, Літва — 232, Латвія — 228.

Паводле звестак Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, з 1 студзеня 2008 г. пастановай Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 26 студзеня 2008 году мінімальны заробак у нашай краіне ўстаноўлены ў памеры 208 800 руб.

Калі ўзяць пад вагу сённяшні курс Нацбанку (2 784 рублі 30 капеек за еўра), то гэта складае 75 еўра ў эквіваленце.

Люксембург гэта не толькі краіна, але і горад з аднайменнай назвай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула