БЕЛ Ł РУС

У Бранску рыхтуюць беларуска-расійскі форум. Зноў «аб'яднаўчы»?

23.11.2018 / 19:17

Nashaniva.com

Пра гэта паведамляе мясцовая «Брянская газета». У мерапрыемстве, якое пройдзе 28—29 лістапада, анансуецца ўдзел «дэпутатаў і прадстаўнікоў улады» дзвюх краін. 

Сярод пытанняў для абмеркавання — «магчымыя змены заканадаўства дзеля паскарэння дзелавога супрацоўніцтва». Адзначаецца, што «ўдзельнікі сустрэчы пагавораць аб бар'ерах і абмежаваннях ў законах, якія перашкаджаюць развіццю ўзаемнага гандлю».

Анансуецца ўдзел «дэпутатаў Парламенцкага Сходу Беларусі». Такога органа не існуе. Магчыма, маецца на ўвазе Парламенцкі сход саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.

Папярэдні форум муніцыпальных дэпутатаў з сумежных рэгіёнаў, зладжаны ў Бранску, скончыўся прыняццём рэзалюцыі пра аб'яднанне Беларусі і Расіі. Пад ёй стаялі і подпісы ўдзельнікаў з беларускага боку, хоць яны сцвярджаюць, што нічога не падпісвалі.

Чытайце: Беларускіх дэпутатаў выкарысталі для прасоўвання думкі, што аб'яднанне з Расіяй непазбежнае

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула