Лукашэнка — Сіваку: Мы павінны падысці да выбараў так, каб у розумах людзей не было нават альтэрнатывы
Аляксандр Лукашэнка пры прызначэнні новым мэрам Мінска Анатоля Сівака усклаў на дзяржаўныя органы адказнасць за вынікі маючай адбыцца выбарчай кампаніі.
«Для ўсёй вертыкалі ўлады экзамен — парламенцкія і прэзідэнцкія выбары. Я гэта ніколі не хаваў і не хаваю, заявіў Лукашэнка. — Гэта экзамен, які мы ўсе будзем здаваць. Мы не будзем давіць на народ і прасоўваць нейкую адну кандыдатуру».
«Мы павінны падысці да выбараў так, каб у розумах людзей нават не было альтэрнатывы», — цытуе БелТА наказ Лукашэнкі.
Пры гэтым ён адзначыў, што, натуральна, будуць альтэрнатыўныя кандыдаты ў дэпутаты і прэзідэнты. Але яны (народ Беларусі. — Заўвага БЕЛТА.) пры ўсіх недахопах ўлады павінны разумець і ацаніць ўладу станоўча», — сказаў Лукашэнка.