БЕЛ Ł РУС

У Польшчы знайшлі рэкордна вялікія рэшткі дыцынадонта — найстаражытнейшага продка ўсіх сысуноў

24.11.2018 / 15:36

Nashaniva.com

Палеантолагі выявілі на тэрыторыі Польшчы скамянелыя астанкі дыцынадонта, найстаражытнейшага продка ўсіх сысуноў. Гэтая жывёла па памерах не саступала дыназаўрам і сланам, паведамляе «Звязда» са спасылкай на тэлеканал «Мір 24».

Польскія палеантолагі праводзілі раскопкі на поўдні краіны, у ваколіцах вёскі Лісовіцы, дзе залягаюць пароды, якія сфармаваліся прыкладна 210 мільёнаў гадоў таму. У выніку было знойдзена больш за тысячу костак і іншых закамянеласцяў, большая частка якіх належала прымітыўным дыназаўрам і кракадзілам.

Аднак частка астанкаў належала не дыназаўрам, а рэкордна буйному дыцынадонту, даўжыня якога складала прыкладна 4,5 м, вышыня - 2,6 м, пры гэтым маса набліжалася да 9 т. Гігант быў, на думку польскіх навукоўцаў, траваеднай істотай.

«Гэта эпахальнае адкрыццё, якое здараецца раз у жыцці», - падкрэсліў прадстаўнік Інстытута палеанталогіі ПАН у Варшаве Томаш Сулей.

Дадзеная знаходка радыкальна мяняе існуючыя ўяўленні аб гісторыі эвалюцыі. У цяперашні час навукоўцы маюць намер высветліць прычыны, па якіх дыцынадонты дасягнулі памераў дыназаўраў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула