БЕЛ Ł РУС

У Мінску пакрыўджаны кіроўца расшпіліў штаны і нешта паказаў суперніку ВІДЭА

24.11.2018 / 16:41

Nashaniva.com

У Мінску адзін з удзельнікаў дарожнага канфлікту прымяніў забаронены прыём: расшпіліў штаны і паказаў суперніку палавыя органы.

«Мужчына на «Аўдзі» не саступіў дарогу на ўездзе на МКАД. Атрымалася так, што я яго падрэзаў, — расказаў чытач партала «Анлайнер». — Гэты кіроўца паказаў мне сярэдні палец. Я, доўга не думаючы, адказаў яму тым жа. Тады ён вырашыў мяне правучыць: ехаў нароўні са мной, а пасля пераследваў да пункта майго прызначэння, да рынку «Ждановічы». Пасля таго як я прыпаркаваўся, я заблакаваў дзверы і ўключыў камеру. Тое, што адбывалася далей, проста выходзіць за ўсякія рамкі».

Кіроўца патлумачыў, што крыўдзіцель на «Аўдзі» плюнуў яму на шкло і сышоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула