БЕЛ Ł РУС

Чэхія хоча, каб Расія скараціла персанал дыппрадстаўніцтваў і колькасць дыптранспарту

25.11.2018 / 22:49

nn.by

Прага хацела б дамагчыся скарачэння колькасці супрацоўнікаў расійскай амбасады, каб яна адпавядала памерам Чэхіі. Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС краіны Томаш Петржычак, пішуць Novinky.cz.

«Мы вядзём дыялог з расійскім бокам аб агульным ліку дыпламатаў у Празе», — сказаў Петржычак.

Ён дадаў, што адна з тэмаў перамоваў — скарачэнне колькасці зарэгістраваных расійскім пасольствам аўтамабіляў, «якая вельмі высокая».

«Мы можам толькі гадаць, для чаго ўсе гэтыя аўтамабілі», — адзначыў міністр.

У будучыні, па словах міністра, павінна быць вырашана і праблема з колькасцю недыпламатычнага персаналу ў расійскай амбасадзе. У цэлым колькасць супрацоўнікаў расейскай амбасады павінна адпавядаць памеру Чэхіі, заявіў міністр.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула