Янукевіч раскрытыкаваў прарасійскую палітыку тэлеканала Euronews
Намеснік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч звярнуў увагу прадстаўніцтва ЕС ў Беларусі на інфармацыйную палітыку тэлеканала Euronews.
«Лічым неабходным, каб кіраўніцтва Еўрасаюза або актыўна паўплывала на сітуацыю з Euronews, або правяла інфармацыйную кампанію ў Расеі і Беларусі з тым, што тэлеканал маніпулюецца Крамлём», — адзначыў Аляксей Янукевіч.
Абурэнне Янукевіча выклікала навіна бягучым радком (у скрыншоце), што ўкраінскія вайскоўцы абстрэльваюць жылыя раёны «ДНР», пададзеная ў стылі расійскіх прапагандысцкіх СМІ.