БЕЛ Ł РУС

Самай смешнай відэарэкламай прызнаны ролік бойкі між чалавекам і мядзведзем

8.12.2008 / 19:20

Nashaniva.com

відэа

Яно пачынаецца ў стылі дакументальнага фільма пра цуд некранутай прыроды — у рацэ мядзведзі ловяць рыбу.

Самым смешным відэаролікам усіх часоў прызнаны ролік, які паказвае бойку ў стылі кунг‑фу паміж мядзведзем і рыбаком, паведамляе аўтар рэйтынгу брытанскае выданне Campaign.

Відэа належыць гандлёвай марцы John West.

Яно пачынаецца ў стылі дакументальнага фільма пра цуд некранутай прыроды — у рацэ мядзведзі ловяць рыбу. Нечакана на экране з’яўляецца чалавек, які пачынае біцца з мядзведзем у стылі кунг‑фу.

Двубой сканчаецца, калі рыбак трапным ударам паміж ног адцягвае ўвагу жывёлы ад рыбы ды забірае здабычу. У 2006 г. гэты ролік, напрыклад, праглядзелі 300 млн карыстальнікаў.

newsru.com

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула