БЕЛ Ł РУС

Аляксандра Кірсанава была прызнаная найпрыгажэйшай сьпявачкай на конкурсе ў Балгарыі

5.06.2006 / 23:38

Nashaniva.com

Беларускі дуэт «Аляксандра і Канстанцін» стаў уладальнікам другой прэміі конкурсу маладых выканаўцаў на XV Міжнародным фэстывалі поп-музыкі «Discovery-2006», які праходзіў у Варне (Балгарыя).

Беларускі дуэт «Аляксандра і Канстанцін» стаў уладальнікам другой прэміі конкурсу маладых выканаўцаў на XV Міжнародным фэстывалі поп-музыкі «Discovery-2006», які праходзіў у Варне (Балгарыя).

На конкурсе таленавітыя беларускія музыкі прэзэнтавалі дзьве песьні з новага альбому «Аўтаномная навігацыя» – англамоўную «Stairs of Separation» і беларускамоўную «Сьвяты вечор».

Апроч таго, Аляксандра Кірсанава была прызнаная самай прыгожай сьпявачкай фэстывалю «Discovery-2006» і ўзнагароджаная спэцыяльным прызам – цудоўным калье ручной работы.

Паводле «БЕЛТА»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула