БЕЛ Ł РУС

Касмічны модуль InSight здзейсніў пасадку на Марс

27.11.2018 / 06:20

Nashaniva.com

NASA

Пасадачны модуль аўтаматычнай станцыі InSight здзейсніў пасадку на планеце Марс. Касмічны зонд прызямліўся ў раёне нагор'я Элізій. Пасадка адбылася ў 14:54 па часе Усходняга ўзбярэжжа ЗША (22:54 па Мінску). «У наступныя гадзіны інжынеры будуць правяраць стан касмічнага карабля», — гаворыцца ў паведамленні.

Праз сем хвілін пасля пасадкі апарат перадаў першае фота з паверхні Марса. На ім бачныя дробныя часціцы марсіянскага пылу.

Як адзначае Reuters, шлях пасадачнага модуля з Зямлі да Марса склаў шэсць месяцаў. Зонд пераадолеў адлегласць ў 548 млн км, стартаваўшы з Каліфорніі ў маі.

InSight правядзе на паверхні Марса 24 месяцы (прыкладна адзін марсіянскі год). У яго задачы ўваходзяць сейсмічныя і тэмпературныя вымярэнні, вынікі якіх дапамогуць даведацца чалавецтву, як сфармаваўся Марс, а таксама іншыя планеты ўнутры сонечнай сістэмы, піша РБК

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула