БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта НАН Украіны Барыса Патона з 100-годдзем

27.11.2018 / 09:51

Nashaniva.com

Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага кіраўніка. 

«Вы ўнікальны чалавек. Сустракаеце свой векавы юбілей, узначальваючы Нацыянальную акадэмію навук Украіны», — гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ўсё жыццё прэзідэнта Нацыянальнай акадэміі навук Украіны непарыўна звязана з гісторыяй развіцця савецкай і ўкраінскай навукі: «Шлях навукоўца з сусветным імем, акадэміка, грамадскага дзеяча — гэта яскравы прыклад няспыннай стваральнай працы, адданасці і служэння сваёй справе».

«Перакананы, што Вашы міжнародны аўтарытэт, найбагацейшы досвед, жыццёвая мудрасць і веды будуць і далей садзейнічаць паспяховаму навукова-тэхнічнаму супрацоўніцтву навукоўцаў нашых краін», — падкрэсліў А. Лукашэнка.

Барыс Патон — вядомы вучоны ў галіне металургіі і тэхналогіі металаў, доктар тэхнічных навук, прафесар. Сёння яму споўнілася 100 гадоў. НАН Украіны ўзначальвае з 1962 года. Барыс Патон — сын вядомага навукоўцы і інжынера, будаўніка мастоў Яўгена Патона.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула