БЕЛ Ł РУС

Вызвалены Зміцер Паліенка перастаў хадзіць на абавязковыя лекцыі ў міліцыі — і на яго зноў завялі справу

27.11.2018 / 10:13

Змітра Паліенку затрымалі за тое, што ён перастаў хадзіць на прызначаныя лекцыі ў міліцыю.

Месяц таму актывіст, якога некаторыя праваабаронцы лічылі палітвязнем, быў вызвалены з калоніі. Паліенка распавядаў »Новаму часу», што яму кожны дзень трэба хадзіць у РУУС на лекцыі да таго часу, пакуль ён афіцыйна не працаўладкуецца і не прынясе дакументы.

Калі актывіст перастаў хадзіць на лекцыі, яго завезлі ў Гарадскі адзел міліцыі. Там на яго склалі два пратаколы за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі. Паліенка паведаміў праваабаронцам «Вясны», што «у пратаколах адлюстравана адно і тое ж: што не хадзіў на лекцыі без паважлівых прычынаў і быў апавешчаны аб наступствах». 

Суд адбудзецца 6 снежня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула