БЕЛ Ł РУС

У Віцебску неабыякавыя жыхары раскармілі лебедзя так, што ён не змог паляцець у вырай і ледзь не загінуў ФОТА

27.11.2018 / 15:33

Nashaniva.com

Фота vitvesti.by

Жыхары вуліцы Незалежнасці ў Віцебску звярнуліся па дапамогу да эколагаў, каб выратаваць лебедзя. Птушка плавала ў невялічкім возеры ў палонцы памерам з пісьмовы стол.

Эколагі разам з супрацоўнікамі спецаўтабазы ​​злавілі птушку і адправілі яе ў заапарк. Гэта быў малады лебедзь, які амаль не мог лётаць, але не з-за хваробы, а з-за лішняй вагі.

Як распавёў vitvesti.by начальнік Віцебскай гарадской інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Валерый Фандо, лебедзь не можа праляцець больш за 30 метраў, а хадзіў па лёдзе пешкі. Мясцовых жыхароў, якія яго кармілі, ён не баіцца.

Лебедзь мог стаць лёгкай здабычай сабак, таму яго і вырашылі адправіць у заапарк. Увесну птушку выпусцяць на волю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула