БЕЛ Ł РУС

Ад рэдкай хваробы памёр стваральнік Спанч Боба Стывен Хіленберг

27.11.2018 / 22:05

Nashaniva.com

Яму было 57 гадоў.

Фота з Wikimedia

Стваральнік мультсерыяла «Губка Боб Квадратныя Штаны (Спанч Боб) Стывен Хіленберг памёр ва ўзросце 57 гадоў.

Прычынай смерці стаў бакавы аміятрафічны склероз, які дыягнаставалі ў аніматара ў сакавіку 2017 года.

Тэлеканал Nickelodeon, які транслюе мультсерыял пра Спанч Боба, выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю Хіленберга. Прадстаўнікі тэлеканала адзначылі, што яго арыгінальныя персанажы і сусвет Бікіні Ботам заўсёды будуць нагадваць пра «каштоўнасці аптымізму, дружбы і бязмежную сілу фантазіі».

Стывен Хіленберг быў з адукацыі марскі біёлаг. Пачаў кар'еру аніматара ў 1987 годзе. З 1993 па 1996 год ён працаваў на тэлебачанні ў якасці рэжысёра і сцэнарыста шоу на Nickelodeon «Новае жыццё Рока».

Першы эпізод мультсерыяла пра Спанч Боба выйшаў 1 мая 1999 года. У цяперашні час серыял налічвае каля 250 серый і здабыў некалькі прэмій.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула