БЕЛ Ł РУС

Дзед Мароз чакае замовы

9.12.2008 / 12:55

Nashaniva.com

47 тысяч паштовых падарункаў ад Дзеда Мароза падрыхтавалi сёлета работнiкi Рэспублiканскага ўнiтарнага прадпрыемства «Белпошта».

47 тысяч паштовых падарункаў ад Дзеда Мароза падрыхтавалi сёлета работнiкi Рэспублiканскага ўнiтарнага прадпрыемства «Белпошта».

Паштовы падарунак ад Дзеда Мароза ўключае набор з 12‑цi шакаладак (з лiтараў на iх абгортках лёгка складваецца навагодняе вiншаванне), фламастары, набор паштовых картак‑размалёвак, якiя можна пераўтварыць у сапраўдныя вiншавальныя паштоўкi, паштоўку‑цацку, з якой з дапамогай нажнiц i клею можна зрабiць фiгурку вясёлага пiнгвiняняцi, i мяккую цацку — бычка, сiмвал надыходзячага года.

Замову на атрыманне дзiцем па пошце арыгiнальнага навагодняга падарунка можна аформiць у любым паштовым аддзяленнi па 27 снежня ўключна.
Прычым «Белпошта» гатова прыняць замову ад любой установы адукацыi: школы або дзiцячага садка. Кошт замовы для беларускiх адрасатаў складзе 18 тысяч рублёў.

А дастаўляцца падарункi будуць непасрэдна напярэдаднi навагоднiх святаў, пачынаючы з 22 снежня.

Таксама вiншаванне ад беларускага Дзеда Мароза можна будзе накiраваць у краiны блiжняга i дальняга замежжа. Але з афармленнем замовы трэба паспяшацца — зрабiць заяўку трэба не пазней, чым 15 снежня. Гэта звязана з хуткасцю дастаўкi мiжнароднай карэспандэнцыi, асаблiва ў перадсвяточныя днi. Для адрасатаў у Расii, Лiтве i Туркменiстане паштовы падарунак будзе каштаваць 23 300 рублёў, а ва ўсе iншыя краiны — 33 520 рублёў.

Звязда

"О, дзеткі, панапісвалі!".

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула