БЕЛ Ł РУС

Польскі тэлеканал параўнаў Расію з Трэцім рэйхам, а Пуціна — з «Цыклонам Б»

29.11.2018 / 21:34

Nashaniva.com

Польскі тэлеканал TVP Info прадэманстраваў партрэт прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, стылізаваны пад лагатып пестыцыду «Цыклон Б». Выяву Пуціна дапаўняла слова «Расія», змененае пад эмблему СС падчас ток-шоу Minęła 20, паведамляе ZET.

Партрэт Пуціна суправаджаўся подпісам «Achtung RuSSia!». Мультымедыйная выява з'явілася на экране падчас абмеркавання сітуацыі ў Керчанскім праліве.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула