БЕЛ Ł РУС

Сядзела на парэнчах і курыла: у Брэсце жанчына звалілася з балкона чацвёртага паверха

30.11.2018 / 12:37

Nashaniva.com

У Брэсце з балкона сваёй кватэры на чацвёртым паверсе выпала 37-гадовая жанчына. Пацярпелая знаходзіцца ў рэанімацыі, паведаміў БелТА афіцыйны прадстаўнік УСК па Брэсцкай вобласці Дзмітрый Іванюк.

Няшчасны выпадак адбыўся ўвечары 29 лістапада на бульвары Касманаўтаў. Папярэдне ўстаноўлена, што нецвярозая берасцейка курыла, седзячы на парэнчах балкона.

У нейкі момант не ўтрымала раўнавагі і ўпала ўніз. Яна знаходзіцца ў рэанімацыі ў цяжкім стане.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула