БЕЛ Ł РУС

Microsoft будзе пастаўляць шлемы віртуальнай рэальнасці для арміі ЗША

30.11.2018 / 17:40

Nashaniva.com

Microsoft будзе пастаўляць вайскоўцам шлем дапоўненай рэальнасці HoloLens для выкарыстання ў баях і трэніровачных праграмах, паведамляе Ars Technica.

Праграма мае на мэце распрацоўку шлема, які дасць салдатам ЗША перавагі ў баях. У ходзе распрацоўкі IVAS вайскоўцы спачатку замовяць 2550 прататыпаў, а вытворчасць перавысіць 100 000 прылад.

«Тэхналогія пашыранай рэальнасці прадставіць войскам больш падрабязную інфармацыю для прыняцця рашэнняў», — падкрэсліў прадстаўнік Microsoft, дадаўшы, што кампанія мае даўнія, даверныя адносіны з міністэрствам абароны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула