БЕЛ Ł РУС

Чэхія заявіла пра напады хакераў з Расіі на МЗС і Мінабароны

3.12.2018 / 19:55

Служба бяспекі інфармацыі Чэхіі (Bezpečnostní informační služba, BIS) заявіла пра замешанасць ў кібератаках на дзяржаўныя ведамствы краіны расійскіх хакераў.

У дакуменце гаворыцца, што ў 2016-2017 гадах хакерам атрымалася ўзламаць інфармацыйную сістэму Міністэрства замежных спраў Чэхіі, дзякуючы чаму яны атрымалі доступ да скрыняў электроннай пошты паўтары сотні супрацоўнікаў ведамства і скапіявалі адтуль інфармацыю. Спецыялісты BIS адзначаюць, што галоўнай мэтай хакераў сталі паштовыя скрыні вышэйшых чыноў МЗС, зламыснікі правяралі іх неаднаразова і здолелі атрымаць нямала інфармацыі, карыснай для правядзення новых нападаў на іншыя дзяржустановы.

«Гэта была, бадай, самая актыўная і самая прыкметная расійская кампанія па кібершпіянажы», — гаворыцца ў справаздачы BIS.

Чэшская спецслужба паведамляе таксама, што ёй удалося выявіць некалькі кібератак на чэшскія вайсковыя аб'екты, арганізатарам якіх удалося ўзламаць некалькі ўліковых запісаў электроннай пошты, якія належалі супрацоўнікам Мінабароны і вайскоўцам чэшскай арміі.

У справаздачы BIS гаворыцца таксама, што ў 2017 годзе расійскія разведчыкі працягвалі актыўна працаваць у Чэхіі пад дыпламатычным прыкрыццём.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула