БЕЛ Ł РУС

Пад Маладзечнам гаспадар гаража падліў у печку бензін: згарэлі мінівэн і мікрааўтобус ФОТА

5.12.2018 / 9:7

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося ў вёсцы Цюрлі яшчэ 30 лістапада ўвечары, піша Kraj.by.

54-гадовы мясцовы жыхар паспрабаваў распаліць печку ў гаражы з дапамогай бензіну. У выніку чаго і адбылося ўзгаранне.

Цалкам згарэлі мінівэн і мікрааўтобус, што стаялі ў гаражы, знішчаны дах. На месца здарэння выязджалі шэсць пажарных машын.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула