БЕЛ Ł РУС

У Горадні затрымалі праваабаронцаў

10.12.2008 / 12:42

Сёння ў Горадні праваабаронцы праводзяць акцыю, прысвечаную 60‑годдзю прыняцця дэкларацыі правоў чалавека.

З гэтай нагоды сябры з праваабарончых арганізацый раздавалі ўсеагульную дэкларацыю правоў чалавека жыхарам Гародні. Супрацоўнікі АМАПу затрымалі Віктара Сазонава, Уладзіміра Хільмановіча, Яна Романа, Алега Калінкова, і на дадзены момант высвятляюць асобы затрыманых. Паводле беларускага заканадаўства яны могуць быць затрыманыя на працягу трох гадзін.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула