БЕЛ Ł РУС

У Падмаскоўі адрэзалі галаву таджыку

10.12.2008 / 14:08

Nashaniva.com

У Расіі здзейснена чарговае жорсткае забойства замежніка. На двух рабочых з Таджыкістана напала група невядомых. Аднаму таджыку адрэзалі галаву, іншы атрымаў цяжкія траўмы, але здолеў збегчы.

Праваабаронцы бачаць у гэтым здарэнні новую праяву расізму, які, на іх думку, радыкалізуецца пры патуранні расійскіх уладаў. Праваабаронцы таксама зазначаюць, што ў ксенафобскіх выступах заўважаныя і праўрадавыя моладзевыя групоўкі.

Прадстаўнікі следства паведамілі, што гастарбайтэр, якому ўдалося выжыць, знаходзіцца ў цяжкім фізічным і псіхалагічным стане.

Забітаму ягонага таварышу не толькі адрэзалі галаву, але і нанеслі шэсць удараў нажом у спіну. Адрэзаную галаву на месцы здарэння органы следства не знайшлі, перадае postimees са спасылкай на Бі‑Бі‑Сі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула