БЕЛ Ł РУС

Яміну, якую ў Рамаўтадары паабяцалі ліквідаваць праз 10 месяцаў, ужо залаталі ФОТАФАКТ

5.12.2018 / 18:02

Nashaniva.com

У Рамаўтадары Цэнтральнага раёна Мінска паведамілі, што яміну каля дома па адрасе Гвардзейская, 2а ўжо ліквідавалі.

Нагадаем, раней мінчук Уладзіслаў Сіняк накіраваў у сэрвіс 115.бел заяўку з фотаздымкам ямы. З Рамаўтадара яму прыйшоў адказ, што яму ліквідуюць на працягу 10 месяцаў.

Чытайце таксама: Мінчук паскардзіўся на яміну на дарозе. Афіцыйны адказ: адрамантуем, але, можа, праз 10 месяцаў

Аднак, як паведамілі НН у Рамаўтадары Цэнтральнага раёна, яму ўжо ліквідавалі, а адказ на 115.бел далі «некарэктна ў сувязі з памылкай друку ў даце выканання».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула