Увесь грамадскі транспарт у Люксембургу стане бясплатным
Wikimedia Commons
Урад Люксембурга летам 2019 года адменіць плату за праезд у цягніках, трамваях і аўтобусах, паведамляе The Guardian.
Аб планах зрабіць грамадскі транспарт бясплатным абвясцілі пасля таго, як прэм'ер-міністр пераабранага ўрада Люксембурга Ксавье Бетэль быў прыведзены да прысягі 5 снежня. Сярод іншых планаў урада — легалізацыя рэкрэацыйнага ўжывання марыхуаны і ўвядзенне двух новых дзяржаўных святаў.
The Guardian адзначае, што пытанне аб тым, ці стане бясплатным праезд у вагонах цягнікоў першага і другога класа, пакуль не вырашана.
Зараз праезд у Люксембургу каштуе два еўра за паездку да дзвюх гадзін — за гэты час можна праехаць большую частку краіны. Дзеці і падлеткі ва ўзросце да 20 гадоў могуць ездзіць бясплатна.