БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка: Мы вырашылі праблему прызначэння генеральнага сакратара АДКБ. Ім будзе беларус

6.12.2018 / 17:27

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка ў кароткім інтэрв'ю журналістам на палях самітаў ЕАЭС і СНД у Санкт-Пецярбургу заявіў, што фактычна ўдалося вырашыць праблему прызначэння генеральнага сакратара АДКБ, перадае БелТА.

«Мы нечакана ледзь не правялі паседжанне АДКБ. І ў прынцыпе вырашылі праблему прызначэння генеральнага сакратара», — заявіў Лукашэнка. Адказваючы на ўдакладняючае пытанне, Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што генеральным сакратаром АДКБ будзе прызначаны беларускі прадстаўнік.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула