БЕЛ Ł РУС

Вярхоўная Рада ўраўнавала ў правах байцоў АУН-УПА з удзельнікамі баявых дзеянняў

6.12.2018 / 18:28

Nashaniva.com

Вярхоўная Рада Украіны прыняла праект закона «Аб унясенні змяненняў у закон «Аб статусе ветэранаў вайны, гарантыях іх сацыяльнай абароны для ўзмацнення сацыяльнай абароны ўдзельнікаў барацьбы за незалежнасць Украіны ў XX стагоддзі».

Законам прадстаўлены статус удзельніка баявых дзеянняў асобам, якія бралі ўдзел ва ўсіх формах узброенай барацьбы за незалежнасць Украіны ў ХХ стагоддзі ў складзе Украінскай паўстанцкай арміі, Украінскай паўстанцкай арміі атамана Тараса Бараўца (Бульбы) Палеская Сеч, Украінскай народнай рэвалюцыйнай арміі (УНРА), узброеных падраздзяленнях Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў і ў адпаведнасці з Законам Украіны «Аб прававым статусе і памяці змагароў за незалежнасць Украіны ў ХХ стагоддзі» прызнаныя змагарамі за незалежнасць Украіны ў ХХ стагоддзі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула