БЕЛ Ł РУС

«Ні пра што размова, братка». Расійскі рэпер Жыган дэманстратыўна сышоў з пасяджэння рэпераў у Дзяржаўнай Думе ВІДЭА

6.12.2018 / 21:12

Nashaniva.com

Расійскі рэпер Рома Жыган пакінуў круглы стол у Дзяржаўнай Думе, дзе абмяркоўвалася масавая адмена канцэртаў хіп-хоп выканаўцаў у Расіі.

Праз гадзіну пасля пачатку дыскусіі, калі размова перайшла на тое, каб рэпэры самастойна выстаўлялі ўзроставыя абмежаванні на наведванне іх канцэртаў, Жыган заявіў, што «размаўляць далей няма пра што».

«Ні пра што размова, братка, можна яшчэ 20 гадоў балбатаць, абмяркоўваць», — звярнуўся ён да рэпера Птахі і выйшаў з залы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула