БЕЛ Ł РУС

Першая краіна НАТА ўвяла санкцыі супраць Расіі праз інцыдэнт на Азове

7.12.2018 / 16:47

Nashaniva.com

Літва ўвяла нацыянальныя санкцыі супраць Расіі праз агрэсію ў Керчанскім праліве, заявіла прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайце пасля сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам.

«Мы ўвялі нашы нацыянальныя санкцыі супраць людзей, адказных за атаку на ўкраінскіх маракоў у Керчанскім праліве», — сказала Грыбаўскайце.

Яна ўдакладніла, што расіяне, якія трапілі пад санкцыі, не змогуць займацца «эканамічнай і іншай дзейнасцю» ў Літве.

Грыбаўскайце дадала, што пасля гэтага літоўскія службовыя асобы пачалі атрымліваць асабістыя пагрозы ад Расіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула