БЕЛ Ł РУС

У цэнтры Светлагорска знайшлі буйнакаліберны артылерыйскі снарад

7.12.2018 / 20:14

7 снежня супрацоўнікі ААТ «Светлагорскі Энергасэрвіс» займаліся землянымі работамі.

Коўш экскаватара вывернуў з зямлі вялікі снарад. Пра гэта адразу ж паведамілі ў РАУС, спынілі працу і паставілі агароджу. На месца прыехалі супрацоўнікі міліцыі.

Пакуль што цяжка сказаць, які боепрыпас знайшлі рабочыя. Снарад ляжыць у вузкай траншэі на глыбіні каля 80-ці см. Прыкладны калібр — 152 мм.

У 15:23 спецыялісты сапёрна-піратэхнічнай групы в/ч 5527 з Бабруйска забралі снарад і павезлі на палігон для знішчэння.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула