БЕЛ Ł РУС

Магілёвец у бары пабіў жанчыну і сарваў з яе парык

7.12.2018 / 21:06

У міліцыю паступіла заява ад 34-гадовай жыхаркі Магілёва, якую пабіў мужчына. Інцыдэнт адбыўся ў бары «Стары горад», дзе магіляўчанка адпачывала ў кампаніі прыяцеляў.

Жанчына зацікавіла 41-гадовага мужчыну. Ён падышоў пазнаёміцца, але магіляўчанка рашуча адмовіла і працягнула танцаваць. П'яны мужчына адмову не прыняў і працягнуў дамагацца увагі. Калі жанчына ў чарговы раз адмахнулася ад дамаганняў, ён у парыве злосці сарваў з яе парык. Магіляўчанка выклікала міліцыю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула