БЕЛ Ł РУС

У Мінску пачнуць прыбіраць пад'езды жылых дамоў з дапамогай пыласосаў

8.12.2018 / 13:16

Nashaniva.com

pxhere.com

У Мінску паспрабавалі выконваць уборку месцаў агульнага карыстання жылых дамоў пры дапамозе пыласосаў. Пра гэта агенцтву «Мінск-Навіны» паведаміў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Віктар Лапцеў падчас прамой тэлефоннай лініі.

Пыласосамі пачалі карыстацца ў Заводскім і Фрунзенскім раёнах. Службам ЖКГ трэба будзе ацаніць эфектыўнасць такога метаду ў параўнанні з ручным падмятаннем. Калі пры дапамозе пыласосаў ачыстка пад'ездаў будзе больш якаснай, хуткай і менш затратнай, вопыт іх выкарыстання могуць распаўсюдзіць на ўвесь горад.

Мяркуецца, што пры дапамозе пыласосаў ў месцах агульнага карыстання будуць выконваць генеральную ўборку, якую плануецца праводзіць раз на месяц.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула