БЕЛ Ł РУС

Парашэнка выдаў загад аб выплаце стыпендыі затрыманым у РФ украінцам

9.12.2018 / 10:41

Nashaniva.com

Грамадзяне Украіны, якіх незаконна ўтрымліваюць у Расійскай Федэрацыі, змогуць атрымаць дадатковую фінансавую падтрымку ад дзяржавы.

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства па пытаннях акупаваных тэрыторый і перасяленцаў Украіны.Як удакладняецца ў дакуменце, стыпендыя імя Ляўка Лук'яненкі прызначаецца ўкраінскім грамадзянам, затрыманым расійскімі ўладамі «ў сувязі з грамадскай ці палітычнай дзейнасцю названых асоб, а таксама вызваленым з ліку такіх асобаў».

Памер штомесячнай дапамогі - тры пражытковыя мінімумы (каля 200 даляраў).

Ляўко Лук'яненка (1928—2018) - украінскі дысідэнт і праваабаронца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула