БЕЛ Ł РУС

У Гродне пасля аварыі перакулілася маршрутка ФОТА

11.12.2018 / 09:56

Nashaniva.com

Фота Воланда Гідлерха, s13.ru

Здарэнне адбылося ў мікрараене Альшанка раніцай 11 снежня: сутыкнуліся мікрааўтобус «Форд Транзіт» і маршрутнае таксі № 12т. У выніку маршрутка перакулілася, піша s13.ru.

У маршрутным таксі знаходзіліся чатыры пасажыры. Па дадзеных «хуткай», з іх ніхто не пацярпеў. У мікрааўтобусе ехаў бацька з двума дзецьмі. Адно дзіця, чатырохгадовая дзяўчынка, дастаўлена ў абласную бальніцу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула