БЕЛ Ł РУС

Былога маскоўскага ўчастковага асудзілі на 13 гадоў за працу на ЦРУ

11.12.2018 / 14:17

Nashaniva.com

Масгарсуд прысудзіў да 13 гадоў калоніі строгага рэжыму былога маскоўскага ўчастковага Аляксея Жытнюка. Ён быў прызнаны вінаватым у перадачы сакрэтных звестак замежнаму грамадзяніну. Як казалася раней, канчатковым атрымальнікам інфармацыі было ЦРУ, піша РБК.

Паколькі судовы працэс праходзіў у закрытым рэжыме з-за сакрэтнасці справы, не паведамлялася, што менавіта былы паліцэйскі перадаваў агенту замежных спецслужбаў. У сярэдзіне снежня агенцтва ТАСС паведамляла пра тое, што Жытнюк, які працаваў у аддзеле паліцыі па раёне Паўночнае Мядведкава, перадаваў грамадзяніну Нарвегіі Фрудэ Бергу сакрэтныя звесткі пра Ваенна-марскі флот Расіі.

Сам Берг, які ўжо год знаходзіцца ў Лефортава, прызнаўся, што ў Маскву ездзіў па просьбе чалавека з нарвежскай разведвальнай службы, але казаў, што шпіёнскай дзейнасцю займацца не хацеў і быў падмануты, пісала газета Dagbladet.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула