БЕЛ Ł РУС

Пад Навагрудкам адзін маладзён вырашыў адпомсціць другому за зламаны нос — і забіў чалавека

11.12.2018 / 14:59

Nashaniva.com

Неяк даўней два жыхары Навагрудскага раёна — 31-гадовы і 19-гадовы — пабіліся. І старэйшы зламаў маладзейшаму нос, паведамляе гродзенская міліцыя.

Малады чалавек пра гэта не забыўся і вырашыў адпомсціць. 9 снежня разам са сваімі таварышамі прыйшоў да дома крыўдзіцеля і выклікаў 31-гадовага мужчыну на вуліцу. Размова не адбылася, малады чалавек папросту збіў апанента.

Пацярпелы пайшоў дадому, аднак неўзабаве адчуў сябе дрэнна, выклікаў хуткую. Нягледзячы на ​​намаганні медыкаў па дарозе ў бальніцу мужчына памёр.

Малады чалавек затрыманы, заведзена крымінальная справа.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула