БЕЛ Ł РУС

Навукоўцы раскрылі галоўны сакрэт рудых валасоў

12.12.2018 / 15:25

Nashaniva.com

Генетыкі з Універсітэта Эдынбурга высветлілі, што людзі з рудым колерам валасоў з'яўляюцца носьбітамі як мінімум васьмі незвычайных дамінантных генаў, якія дазваляюць перадаваць незвычайны колер валасоў і іншыя асаблівасці па спадчыне.

Фота: yandex.ru.

У агульны спіс генетычных асаблівасцяў ўвайшлі 200 пар генаў, дзякуючы якім фармуецца адмысловая генетычная структура, праз якую чалавек можа нарадзіцца з рудымі валасамі, вяснушкамі і незвычайным колерам вачэй адначасова.

Пры гэтым даследчыкі ўдакладняюць, што руды колер валасоў можа мець некалькі розных адценняў, а вяснушкі могуць мець розную структуру і размяшчацца на розных частках цела. Акрамя таго, даследнікі выявілі і іншую асаблівасць: эпідэрміс людзей з рудым колерам валасоў значна адрозніваецца ад людзей з іншым колерам з-за таго ж генетычнага набору.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула