Пасол Польшчы паведаміў, з-за чаго буксуюць візавыя перамовы Мінска з ЕС
Перамовы па пагадненні аб спрашчэнні візавага рэжыму паміж Беларуссю і Еўрасаюзам упіраюцца ў колькасць консулаў пры пасольствах. Пра гэта ў інтэрв'ю Tut.by распавёў пасол Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі.
— Пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму, якое абодва бакі лічаць важным інструментам, прывядзе да росту колькасці жадаючых атрымаць візы, нам спатрэбіцца больш консулаў, і мы думалі, што ў гэтым пытанні знойдзем разуменне з беларускага боку, але нечакана з'явіліся праблемы, — распавёў Артур Міхальскі.
Нагадаем, на днях кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей заявіў, што ў перамовах, якія вядуцца Беларуссю з Еўрапейскім саюзам з нагоды пагадненняў аб рэадмісіі і аблягчэнні візавага рэжыму пастаянна ўзнікаюць «нейкія новыя моманты».
{POLL#809}