БЕЛ Ł РУС

Пад Зэльвай «Фальксваген» урэзаўся ў дом і згарэў ФОТА

13.12.2018 / 12:08

УШ

ДТЗ адбылося 12 снежня ў вёсцы Тулава Зэльвенскага раёна, паведаміла ДАІ Гродзенскай вобласці.

Удзень 23-гадовы кіроўца «Фольксвагена» з’ехаў з дарогі: паводле папярэдняй інфармацыі, на закругленні дарогі налева кіроўца няправільна выбраў хуткасць, у выніку чаго з'ехаў з дарогі, пашкодзіў агароджу і ўдарыўся аб кут жылога дома.

Пасля ўдару аўтамабіль загарэўся, тушыць яго прыехалі некалькі машын ратавальнікаў.

У выніку здарэння сур'ёзныя траўмы атрымала пасажырка пярэдняга сядзення. Медыкамі яна была шпіталізавана ў рэанімацыйнае аддзяленне мясцовай бальніцы. Сам кіроўца сур'ёзных траўмаў не атрымаў.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула