БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка пра «глыбокую інтэграцыю»: Масква хоча інкарпараваць Беларусь у склад Расіі

14.12.2018 / 17:3

Nashaniva.com

president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка выказаў меркаванне, што пад выглядам «глыбокай інтэграцыі» Масква хоча інкарпараваць Беларусь у склад Расіі, піша interfax.by.

«Я разумею гэтыя намёкі: атрымайце нафту, але давайце разбурайце краіну і ўступайце ў склад Расіі», — заявіў А. Лукашэнка на прэс-канферэнцыі для расійскіх журналістаў у пятніцу ў Мінску.

«Я заўсёды задаю пытанне: такія рэчы ў імя чаго робяцца? Вы падумалі пра наступствы? Як на гэта паглядзяць у нашай і вашай краіне, і міжнародная супольнасць? Ці не мыццём, дык катаннем інкарпаруюць краіну ў склад іншай краіны», — сказаў А.Лукашэнка

{POLL#810}

Мядзведзеў: Расія гатовая стварыць адзіныя з Беларуссю эмісійны цэнтр, мытную службу, суд, падліковую палату 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула