БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка выказаўся пра смяротнае пакаранне

14.12.2018 / 14:37

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з прадстаўнікамі расійскіх СМІ выказаўся на тэму смяротнага пакарання, падкрэсліўшы, што не можа адмяніць яго ў краіне, піша БелТА.

Ён расказаў, што вывучае сітуацыю заходніх краін, дзе лічаць, што пытанне смяротнага пакарання не павінна выносіцца на рэферэндум. Пры гэтым у размове з беларускім кіраўніком прадстаўнікі Захаду прызнаюць, што дзве траціны насельніцтва падтрымалі б прымяненне выключнай меры пакарання. «Яны прывыклі гаварыць, што гэта пытанне не для народа. А я лічу — для народа», — падкрэсліў ён.

Ён нагадаў, што ў Беларусі адбыўся рэферэндум, на якім большасць грамадзян выказалася супраць адмены смяротнай кары. «У нас прайшоў рэферэндум. Адмяніць смяротнае пакаранне не магу», — дадаў Аляксандр Лукашэнка. На думку беларускага кіраўніка, у Расіі, дзе дзейнічае мараторый на смяротнае пакаранне, насельніцтва таксама не падтрымала б яго адмену.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула