Парламент Косава прагаласаваў за стварэнне ўласнай арміі. НАТА супраць, Сербія пагражае інтэрвенцыяй
Парламент Косава прагаласаваў за стварэнне рэгулярнай цяжкаўзброенай арміі сілай пяць тысяч чалавек, нягледзячы на тое, што такая мера, па словах прэм'ер-міністра Сербіі Аны Брнабіч, можа справакаваць ваеннае ўварванне з боку Бялграда, паведамляе Reuters.
Гэта рашэнне падтрымалі 105 з 120 дэпутатаў парламента. Галасаванне байкатавалі прадстаўнікі сербскай меншасці рэспублікі — на іх думку, армія дапаможа уладам Косава выціснуць рэшткі сербскага насельніцтва.
Стварэнне косаўскай арміі асудзілі ў НАТА. «Мне шкада, што гэтае рашэнне было прынята, нягледзячы на занепакоенасць НАТА, — заявіў генеральны сакратар альянсу Енс Столтэнберг. — Паўночнаатлантычны Альянс перагледзіць узровень супрацоўніцтва з Сіламі бяспекі Косава».