БЕЛ Ł РУС

Егіпцян, якія дапамаглі дацкім турыстам арганізаваць сэкс на пірамідзе, арыштавалі

14.12.2018 / 19:18

Nashaniva.com

Егіпцяне арыштаваныя за тое, што дапамаглі турыстам узлезці на піраміду Хеопса ў Егіпце. Пара турыстаў збіралася заняцца сэксам на вяршыні піраміды і зняць гэта на відэа, паведамляе The Local.

Чытайце таксама: Турысты з Даніі заняліся сэксам на вяршыні піраміды Хеопса

Адна з затрыманых паліцыяй жанчын прызналася, што арганізавала сустрэчу турыстаў з Даніі з уладальнікам вярблюда, які ўвечары 29 лістапада незаконна даставіў турыстаў да піраміды за 200 еўра. Пры гэтым узлазіць на старажытныя помнікі забаронена законам.

Самі парушальнікі ўжо знаходзяцца за межамі краіны.

Уладальнік вярблюда і арганізатар правапарушэння прызналіся ў сваёй датычнасці да справы і цяпер чакаюць рашэння суда.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула