БЕЛ Ł РУС

Стала вядома афіцыйная назва новай царквы ва Украіне

15.12.2018 / 22:31

Nashaniva.com

president.gov.ua

Памесная праваслаўная царква будзе называцца Праваслаўная царква Украіны.

Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook прэс-сакратар Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхата архіепіскап Еўстрацій (Зара).

«Афіцыйная назва згодна са Статутам — Праваслаўная Царква Украіны. Таксама можна ўжываць УПЦ (не блытаць з МП)», - падкрэсліў ён.

Таксама Еўстрацій апублікаваў і афіцыйны тытул кіраўніка новай украінскай царквы. «Блажэннейшы Епіфаній, Мітрапаліт Кіеўскі і усёй Украіны», — паведаміў прэс-сакратар УПЦ КП.

На саборы ў Кіеве створана адзіная Украінская праваслаўная царква і абраны яе кіраўнік

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула