БЕЛ Ł РУС

На Арлоўскай VW вылецеў з дарогі, знёс святлафор і перакуліўся на дах. Памерла пасажырка

16.12.2018 / 15:16

Nashaniva.com

дапоўнена

У Мінску два чалавекі патрапілі ў бальніцу пасля сутыкнення Volkswagen з Jaguar, паведамляе сталічная ДАІ. Адна пасажырка памерла.

Фота: ДАІ.

Аварыя адбылася сёння прыкладна ў 9:30 на скрыжаванні вуліц Арлоўскай і Нававіленскай. Кіроўца аўтамабіля Jaguar рухаўся па вуліцы Нававіленскай з боку завулка Чарвякова і сутыкнуўся з аўтамабілем Volkswagen, што рухаўся з боку праспекта Пераможцаў па вуліцы Арлоўскай. У выніку сутыкнення Volkswagen наехаў на бардзюрны камень, перакуліўся і наехаў на святлафор. Кіроўца і пасажырка Volkswagen шпіталізаваны.

Пазней стала вядома, што 69-гадовая пасажырка Volkswagen памерла.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула