БЕЛ Ł РУС

Мітрапаліт Кіеўскі падчас першай службы памянуў усіх кіраўнікоў цэркваў, акрамя патрыярха Кірыла

16.12.2018 / 19:46

Nashaniva.com

Мітрапаліт Кіеўскі Епіфаній падчас першай службы ў Міхайлаўскім саборы памянуў усіх кіраўнікоў памесных цэркваў, акрамя патрыярха Маскоўскага Кірыла, паведамляе ВВС Україна.

Памінанні кіраўнікоў памесных праваслаўных цэркваў у строгай адпаведнасці з іх месцам у дыптыху (пералік памесных цэркваў) з'яўляецца адным з ключавых прыкмет царкоўных зносін паміж імі.

Такія дзеянні Украінскай царквы могуць сведчыць пра намер не ўстанаўліваць царкоўных зносін з РПЦ.

Першым у дыптыху ідзе Сусветны патрыярх, а ўкраінская царква будзе мець 15 месца.

Сёння ж, падчас літургіі ў Патрыяршым саборы святога Георгія на Фанары ў прысутнасці Сусветнага Патрыярха Варфаламея упершыню быў згаданы мітрапаліт Кіеўскі Епіфаній.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула