БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка пра бюджэт: Лічыць трэба кожную капейку

17.12.2018 / 11:44

Nashaniva.com

Пра гэта ён заявіў сёння, заслухоўваючы даклад аб канчатковых варыянтах праектаў Падатковага кодэкса і закона аб бюджэце Рэспублікі Беларусь на 2019 г., піша БелТА.

«Прычына нашай сённяшняй невялікай нарады ў тым, што пасля разгляду планаў нашай працы і праекта бюджэту на будучы год я даручыў, каб вы са сваімі спецыялістамі яшчэ раз звярнуліся да праекту бюджэту. І папрасіў, каб ніякіх люфтаў і зазораў у праекце бюджэту не было. Ніякага марнатраўства дзяржаўных сродкаў у будучым годзе дапусціць мы не можам. І не толькі ў будучыні. Мы павінны лічыць кожную капейку», — падкрэсліў беларускі кіраўнік.

«Я з практыкі ведаю, што ёсць жаданне ва ўрада, міністраў, яшчэ каго-небудзь, хто залежыць ад бюджэту, мець нейкія рэзервы, заначкі на ўсялякі выпадак для чагосьці. Гэта катэгарычна непрымальна. І вы павінны былі, калі гэта было, выправіць за мінулыя два тыдні», - адзначыў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула