БЕЛ Ł РУС

27-гадовы брамнік ФК «Віцебск» з жонкай і малым сынам загінулі ў жорсткай аварыі

17.12.2018 / 23:27

Nashaniva.com

У Талачынскім раёне легкавы аўтамабіль занесла і ён заляцеў у эвакуатар. Кіроўца і два пасажыры загінулі, паведамляе УДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама.

Аварыя адбылася сёння каля 19.00. На 543-м кіламетры трасы М1 легкавы аўтамабіль «Кія» занесла, у выніку машыну вынесла на сустрэчную паласу, дзе яна ўляцела ў эвакуатар «Мерседэс». У выніку ДТЗ кіроўца, яго жонка і шасцігадовы сын памерлі на месцы. Другі хлопчык знаходзіцца ў шпіталі. Дзіця, што выжыла, знаходзілася ў дзіцячым крэсле.

Стала вядома, што ў аварыі загінуў 27-гадовы галкіпер ФК «Віцебск» Андрэй Шчарбакоў.

Фота vitebsk4.me

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула