БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка: Мне брыдка глядзець на гульню і мінскага «Дынама», і зборных

18.12.2018 / 12:4

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка адзначае нізкую якасць падрыхтоўкі трэнерскіх кадраў па відах спорту. Аб гэтым ён сёння заявіў на нарадзе, піша БелТА.

«Жахлівая падрыхтоўка трэнераў», — падкрэсліў беларускі кіраўнік.

Паводле яго слоў, напрыклад, нядаўняе паражэнне маладзёжнай зборнай Беларусі па хакеі [каманда не змагла прабіцца ў вышэйшы дывізіён — НН] адбылося не толькі па віне тых ці іншых чыноўнікаў ад спорту, але і па прычыне дрэннай працы трэнераў.

«Мы прайграем тым камандам, якіх мы два гады таму на адным каньку перамагалі. Брыдка глядзець на гульню, што мінскага «Дынама», што зборных каманд. Гэта праца трэнераў», - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула