БЕЛ Ł РУС

Пінчук скраў у праваслаўным храме Евангелле за $150

18.12.2018 / 12:26

Nashaniva.com

Супрацоўнікамі аддзела крымінальнага вышуку Пінскага ГАУС затрыманы жыхар Пінска.

Часовы храм Святых Пятра і Феўронні знаходзіцца побач з храмам, які будуецца ў мікрараёне Вясёлкавы ў Пінску. Фота pinskeparh.by

Мужчына таемна выкраў Евангелле ў металічным акладзе з храма Святых Пятра і Феўронні ў Пінску. Нанесеная шкода — 308,77 рубля.

Як выявілася, яго скраў 29-гадовы раней судзімы мясцовы жыхар. Евангелле вярнулі ў храм.

Заведзена крымінальная справа. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула